Праца з бацькамі па далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры
Фарміраванне каштоўнасных адносін да культурнай спадчыны з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў грамадзянскай свядомасці, у гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, народныя традыцыі, з павагай ставіліся да беларускай мовы. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. Каб наша праца была сістэматычнай і паспяховай мы карыстаемсяі рознымі формымі работы па азнаямленню дзяцей з гістарычнай і культурнай спадчынай беларускага народа: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, праводзім беларускія святы, народныя гульні, забавы і інш.
З праведзенага анкетавання выяўляецца, што сучасныя бацькі не спяваюць дзіцяці калыханкі на беларускай мове, не чытаюць беларускія казкі, маюць паверхнасныя ўяўленні аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве беларусаў, такія ж веды пра святы і абрады. Але радуе тое, што ўсе бацькі згодны супрацоўнічаць з дзіцячым садам над далучэннем дзяцей да нацыянальнай культуры.
Па гэтаму былі абазначаны, найбольш эфектыўныя накірункі работы з дзецьмі і бацькамі па далучэнню да нацыянальнай культуры:
Распрацаваны формы работы з бацькамі: анкеты, інфармацыйныя лісткі, кансультацыі, бяседы, групавыя сходы, сумесныя святы і забавы, дні адчыненых дзвярэй, майстар-класы.
Автор: Дубровская Виктория Альфредовна
